BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Заява АПКБ у сувязі з публікацыямі Вольгі Карпушонак

Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі выступіў з заявай у сувязі з публікацыямі Вольгі Карпушонак:

У публічнай прасторы з’явіўся шэраг паведамленняў ад імя Вольгі Карпушонак з абвінавачаннямі супраць намесніка кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўла Латушкі.

На гэты момант не прадстаўлена ніякіх фактаў або доказаў у падтрымку гэтых абвінавачанняў. Таксама няма магчымасці праверыць, ці былі гэтыя заявы зробленыя добраахвотна, без знешняга ціску або ўплыву.

Улічваючы, што спецслужбы рэжыму сістэмна праводзяць кампанію па дыскрэдытацыі беларускіх дэмакратычных сіл і іх прадстаўнікоў (у тым ліку Паўла Латушкі), мы разглядаем публікацыі Вольгі Карпушонак як частку гэтай кампаніі.

Аб’яднаны Пераходны Кабінет пацвярджае свой поўны давер і падтрымку Паўлу Латушку і заклікае грамадзянскую супольнасць і міжнародных партнёраў крытычна ставіцца да такіх інфармацыйных атак.

@CabinetBelarus