
Сустаршыня партыі БХД Георгі Дзмітрук надрукаваў наступнае папярэджанне (Размова ідзе пра аднаго з нядаўніх актывістаў партыі Яўгена Дудкіна, які прызнаўся ў супрацы з КДБ):
Інфармуем пра небяспеку!
Заява партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя:
Барацьба з рэжымам вымушае беларускія партыі і арганізацыі быць пільнымі і ачышчацца ад ворагаў, засланых у розныя гады.
Па шматлікіх скаргах сяброў БХД – Białoruska Chrześcijańska Demokracja fundacja на дзеянні Старшыні фундацыі, Радай заснавальнікаў фундацыі BchD была праведзена праверка, падчас якой выявілася спроба рэйдэрскага захопу арганізацыі дзеючым прэзасам фундацыі BChD Яўгенам Дудкіным.
Далейшыя разбіральніцтвы па дэструктыўнай дзейнасці ў партыі БХД дадзенай асобай выявілі, што Яўген Дудкін даўно з’яўляецца таемным супрацоўнікам КДБ. Пра што ён сам пацьвердзіў на пасяджаньнні Управы партыі БХД 30.01.2025г. у прысутнасці сябраў партыі.
У выніку атрыманай інфармацыі, сябры Управы БХД прынялі рашэнне і выключылі Яўгена Дудкіна з партыі БХД згодна яго асабістага прызнаньня й яго заявы аб выключэньні з шэрагаў партыі.






