BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Займаючыся дыскрэдытацыяй Офіса, вы льяце ваду на млын рэжыму”

Анархіст і былы палітвязень Мікола Дзядок у сваім першым пасля вызвалення стрыме рэзка раскрытыкаваў унутраны хэйт у апазіцыйным асяроддзі і падкрэсліў, што крытыка Офіса Ціханоўскай толькі ўмацоўвае рэжым Лукашэнкі.

У тым ліку Мікола Дзядок меў на ўвазе  і чарговы «Сход неабыякавых», які апаненты Ціханоўскай правядуць у Вільні 21-га лістапада:

-Вы льеце ваду выключна на млын рэжыму. Калі ў вас ёсць да іх прэтэнзіі, у вас ёсць 1000 і 1 спосаб данесці гэтыя прэтэнзіі да Офіса. Не трэба паліваць іх брудам, выносіць гэта ў публічную сферу, радаваць гэтым самым рэжым, выконваць ягоную працу. Святлана Ціханоўская вам не скіне Лукашэнку. Але яна роюбіць добры кавалак працы для таго, каб гэта магло быць здзейснена ў будучыні.

Былы палітвязень таксама заклікаў пакідаць для Лукашэнкі «вакно для размоў» з ЕЗ, адзначыўшы, што галоўным прыярытэтам павінна быць вызваленне палітвязняў:

Згодзен з групай Таццяны Хоміч і іншых, якія лічаць, што першачарговая задача для беларускага дэмакратычнага руху – гэта вызваленне палітвязняў. Калі для гэтага трэба ўзмацніць санкцыі і гэта будзе дзейнічаць, я за ўзмацненне. Калі ёсць варыянт не ўзмацняць, а проста папалохаць яго ўзмацненнем, каб выпусціць палітвязняў, значыцца так.

Як падкрэсліў Дзядок, цяпер галоўнае — захаваць міжнародную легітымнасць Офіса Ціханоўскай і падтрымліваць альтэрнатыўныя ўзброеныя структуры, не займаючыся ўнутранай дыскрэдытацыяй, якая фактычна здымае пагрозы для рэжыму Лукашэнкі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя