BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Законапраект пра новыя санкцыі ЗША супраць Расеі прадставяць у Кангрэсе

У сераду, 9 ліпеня 2025 года, у Кангрэсе Злучаных Штатаў Амерыкі будзе прадстаўлены законапраект сенатара Ліндсі Грэма пра санкцыі супраць Расейскай Федэрацыі.

Фота: golos.ua

Пра гэтае паведаміў у сацсетцы Х былы спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША Ньют Гінгрыч. Паводле яго слоў, гэты законапраект дашле “магутны сігнал” расейскаму дыктатару Уладзіміру Пуціну.

“Важны законапраект сенатара Ліндсі Грэма аб узмацненні санкцый супраць Расеі будзе вынесены на разгляд у сераду. Гэта вельмі важны дакумент, які дашле Пуціну магутны сігнал, што размаўляць і забіваць — гэта стратэгія паразы. Амерыканскі народ будзе цярпець хлусню дыктатара-забойцы толькі абмежаваны час. Законапраект сенатара Грэма — гэта наступны разумны крок для ўзмацнення ціску на Пуціна, каб ён пагадзіўся на спыненне агню ва Украіне”, — заявіў Гінгрыч.

Варта адзначыць, што законапраект прадугледжвае ўвядзенне 500% мытных пошлін для краін, якія будуць купляць расейскія тавары.

Акрамя таго кіраўнік французскай дыпламатыі Жан-Ноэль Баро паведаміў, што Еўропа рыхтуецца ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі, якія стануць самымі жорсткімі за апошнія тры гады. Паводле яго слоў, новыя абмежаванні павінны закрануць нафтавыя даходы і фінансавых гульцоў у Расейскай Федэрацыі або іншых краінах.