BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Замежныя дыпламаты прыехалі да суда, дзе ідзе працэс над Палінай Шарэндай

У судзе Рэчыцкага раёну пачаўся новы судовы працэс супраць палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк. Яе ўжо трэці раз судзяць па 411 артыкуле Крымінальнага кодэксу, то бок, за нібыта «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы».

Фота: facebook.com/posolstvogermaniiminsk

Палітзняволенай пагражае яшчэ год зняволення ў дадатак да амаль чатырох гадоў, якія яна ўжо адбыла. У знак салідарнасці з Палінай заходнія дыпламаты — прадстаўніца амбасады Нямеччыны ў Менску, а таксама прадстаўнікі іншых дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі — сёння накіраваліся да будынка суда, дзе праходзіў суд над актывісткай.

У заяве амабсады Нямеччыны ў Менску адзначаецца, што абвінавачванні супраць Шарэнды-Панасюк «несправядлівыя і палітычна матываваныя». «Той факт, што маці дваіх непаўналетніх дзяцей у Дзень маці нягледзячы на ўжо адбыты турэмны тэрмін вымушаная зноў паўстаць перад судом, дэманструе бязлітаснасць рэжыму Беларусі ў дачыненні да іншадумцаў. Федэральны ўрад Нямеччыны патрабуе вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі!» – гаворыцца ў заяве.