Замкнёная сістэма, якой можа стаць усебеларускі народны сход. Каментуе палітолаг. А пра сход, які становіцца канстытуцыйным органам выказваўся Аляксандр Лукашэнкі. Паводле якога, УНС – «гэта і нейкі абмежавальнік для органаў улады, і нагляд зверху». Структура стваралася для імітацыі пераемнасці ўлады, прыгадвае палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.

Ён лічыць, што ў Лукашэнкі не хопіць палітычнай волі, каб нехта іншы акрамя яго ўзначаліў структуру, якая мае багата паўнамоцтваў:
– Калі кіраўніком УНС будзе нейкі іншы чалавек, а не Лукашэнка, гэта стварае канфігурацыю не расколу ўладаў, а проста рызыкі. Бо нават калі будзе кантраляваны чалавек, адразу ўсе, і наменклатуршчыкі, і расейцы пачнуць на яго глядзець як на патэнцыйную наступную фігуру. Прычым фігуру не тэарэтычную, а якая мае наступствы, паўнамоцтвы змяніць Лукашэнку. І гэта, канешне, Лукашэнку не падабаецца. Больш верагодны сцэнар, што кіраўніком УНС будзе сам Лукашэнка, і гэта будзе такая замкнёная сістэма.
Яна не будзе мець палітычнага ўплыву. У Беларусі 25 лютага – адзіны дзень галасавання. На працягу 60 дзён пасля яго адбудзецца першае пасяджэнне так званага ўсебеларускага народнага сходу ў новым статусе. А вылучэнне кандыдатаў на сход пройдзе з 12 па 31 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя






