BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Жанна Семянтовіч: Выжыць у Беларусі — галоўнае для людзей

Здымак ілюстрацыйны

Інфармацыйнае суправаджэнне так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі з’яўляецца самым галоўным этапам. Варта нагадваць заходнім палітыкам, што гэта не сапраўдная электаральная кампанія, а кампанія, якая праходзіць пад страхам і прыгнётам, сваімі разважаннямі падзялілася выканаўчая абавязкі міжнароднага сакратара партыі Народная Грамада Жанна Семянтовіч:

Калі людзі ў небяспецы, то мы не маем права прымушаць іх адмаўляцца ад таго, што іх прымушаюць рабіць. Таксама наша партыя не заклікае да байкоту. Байкот — гэта такая кампанія, якую трэба доўга рыхтаваць. Самае галоўнае нашым людзям — выжыць у Беларусі.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Так званыя выбары прэзідэнта ў Беларусі павінны адбыцца 26 студзеня гэтага года. Зараз ідзе этап агітацыйнай кампаніі і выступу ў медыя кандыдатаў.

Беларускае Радыё Рацыя