Дырэктар Сусветнай харчовай праграмы ААН на Палестынскіх тэрыторыях Антуан Рэнар папярэдзіў, што запасаў ежы ў сектары Газа хопіць на паўтара тыдня, паведаміла 17 кастрычніка Financial Times.
Паводле яго, сітуацыя з пастаўкамі прадуктаў харчавання ў сектар Газа пагоршылася з прычыны нядаўніх баявых дзеянняў і двухтыднёвага абмежавання доступу да гуманітарнай дапамогі.

Антуан Рэнар удакладніў, што каля 400 тысяч жыхароў Газы сутыкаюцца з вострым недахопам харчавання. Ізраіль адмаўляе абмежаванне паставак харчаванне. Міністар абароны ЗША Лойд Остын і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у лісце ізраільскім уладам заклікалі дазволіць уезд 350 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай штодня і павялічыць колькасць прапускных пунктаў. У лісце таксама падкрэслівалася, што невыкананне гэтых умоваў на працягу 30 дзён можа паставіць пад пагрозу вайсковую дапамогу ЗША Ізраілю.






