На канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентавалі Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі. Кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак назваў дзве прыярытэтныя групы, з якімі будзе працаваць фонд — гэта былыя палітзняволеныя, якія знаходзяцца ў Беларусі, і сем’і цяперашніх зняволеных.
Таксама, мяркуе Стрыжак, можна будзе надзяляць увагу і пацярпелым ад рэпрэсій, якія не былі прызнаныя палітзняволенымі. Цяпер у фондзе ёсць грашовыя ўнёскі ад урадаў Нарвегіі і Швецыі, чакаюцца ўнёскі яшчэ ад трох краін.
Кіруюць фондам арганізацыі-ўдзельніцы, звязаныя са сферай гуманітарнай дапамогі. Гэта Служба хуткай гуманітарнай дапамогі, у якую ўваходзяць арганізацыі «Краіна для жыцця», Dissidentby, «Байсол» і «Байхэлп», а таксама яшчэ чатыры арганізацыі, пра якія стане вядома пазней.
Беларускае Радыё Рацыя