Адкрыта падтрымліваць узброеныя сілы Украіны пакуль у большасці сваёй не імкнецца расейская апазіцыя ў эміграцыі. Таксама можна назіраць, як унутры самой Расеі расце падтрымка ваенных дзеянняў на ўкраінскай тэрыторыі.

У гэтым перакананы супрацоўнік нямецкага фонду па падтрымцы грамадскай супольнасці, прадстаўнік расейскай дыяспары Раман Узбекаў:
– Праводзіліся, як і даследаванні, так і тое, што мы бачым колькасць людзей, якія прыходзяць на пункты збору, колькасць добраахвотнікаў. То бок мы зараз, на жаль, можам казаць пра вялікую падтрымку вайны з боку расейскага насельніцтва. Падтрымка – гэта неабавязкова павінна адлюстроўвацца на асабістым прыходзе на пункт вайсковага збору.
Раман Узбекаў дадаў, што ў самой Расеі пакуль складана казаць пра рост пратэстных настрояў ці рост колькасці тых, хто нязгодны з вайной ва Украіне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: nemtsovfund.org






