BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Застаецца 4 дні да пачатку выбараў у Каардынацыйную раду Беларусі 3 склікання. У апошнія дні, беларусам трэба падумаць і вызначыцца, каго мы хочам бачыць у гэтым органе, які павінен будзе працаваць шчыра і з рэальнымі вынікамі.

Апытанне сярод беларусаў Варшавы паказала, што  далёка не ўсе прымуць удзел у галасаванні:

– Калі разбяруся, як працуе гэтая платформа, тады буду думаць, як мне прагаласаваць.

– Пакуль я не бачу тых кандыдатаў, за якіх можна галасаваць. І насамрэч не бачыла такой абвесткі, дзе было б сказана, як галасаваць, за каго галасаваць, па якім прынцыпе.

– Я ў выбарах не прымаю ўдзелу, бо я ў гэта не веру.

– Напэўна не, не лічу, што ёсць каму давяраць у дадзеных рэаліях.

– Буду, бо гэта вырашае наш лёс.

– Канешне буду ўдзельнічаць і заклікаць усіх удзельнічаць.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

У Каардынацыйную раду балатуецца 257 кандыдатаў з 12 спісаў. З гэтага ліку ў раду  пройдуць 80 чалавек. Тэрмін іх паўнамоцтваў  два гады.

Беларускае Радыё Рацыя