BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Затрыманы першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Затрыманы першы намеснік начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Дзмітрый Рыбко.

Фота: udp.gov.by

Яго падазраюць у атрыманні хабару, піша “Наша Ніва” са спасылкай на свае крыніцы.

Рыбко працаваў на гэтай пасадзе з верасня 2022 года. Выданне мяркуе, што адбываюцца “ўнутраныя разборкі лукашэнкаўцаў”.

У аўторак з’явілася інфармацыя, што пасаду кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі пакіне Ігар Сергеенка — у апошні момант яго імя з’явілася ў спісе кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Яго пераемнікам разглядаўся Юрый Назараў, былы намеснік прэм’ер-міністра, які з летам 2022-га працуе кіраўніком Упраўлення справамі Лукашэнкі. Але пасля затрымання Рыбко яго пазіцыі могуць пахіснуцца.