Легітымнасць выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў, якія прайшлі 25 лютага ў Беларусі, была сур’ёзна падарваная «пастаянна ўзрастаючым і беспрэцэдэнтным узроўнем рэпрэсій, парушэння правоў чалавека, абмежавання на ўдзел у палітычным жыцці і доступу да незалежных СМІ», гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля.

Ад імя ўсяго Еўразвязу Барэль выказаў шкадаванне, што ўлады ў Менску не запрасілі на выбары назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ. На яго думку, гэта «яшчэ раз сведчыць пра недастатковую празрыстасць выбарчага працэсу і няздольнасць забяспечыць яго адпаведнасць міжнародным выбарчым стандартам».






