Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па знешніх справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль прыбыў сёння ў Кіеў. «Знаходжуся ў Кіеве з 5-м візітам пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі і апошнім – у якасці Вярхоўнага прадстаўніка.

Падтрымка ЕЗ Украіны была маім асабістым прыярытэтам падчас майго мандата і будзе заставацца на вяршыні парадку дня ЕЗ», – напісаў палітык у X.
Як паведамлялася раней, Барэль абмяркоўвае ў Кіеве дапамогу ад Еўразвязу. «Што б ні здарылася, мы павінны прытрымлівацца нашых абавязацельстваў перад Украінай. Украіна павінна быць за сталом, а не ў меню. Калі вы не гулец, то іншыя гуляюць за вас. Што б ні здарылася ў ЗША, у нас ёсць нашы інтарэсы і каштоўнасці», – падкрэсліваў Барэль у адным з нядаўніх выступаў.
Беларускае Радыё Рацыя






