Некалькі дзён таму ў Каардынацыйнай радзе прайшлі слуханні з удзелам Святланы Ціханоўскай. Дэлегатка КР Марына Зялёная, якая жыве ў Грузіі, узняла праблему беларусаў у гэтай краіне і адзначыла, што з як мінімум 86 заяў на міжнародную абарону ніводная пакуль не атрымала пазітыўнага рашэння.

Пра адказ Ціханоўскай на яе пытанні расказвае Марына Зялёная:
-Канешне, я задаволена, бо гэтая падзея дазволіла нам акрэсліць тое, што адбываецца з беларускай дыяспарай у Грузіі. Зараз больш зразумела, што можна рабіць у гэтых умовах.
Зялёная кажа, што зараз беларусы ў Грузіі неабароненыя:
-Ніякіх працэдур у Грузіі для беларусаў пакуль няма. Але трэба разумець, што Грузія вельмі гасцінная краіна, і ніякай краіне не хочацца выглядаць гэтакім забойцам людзей іншай нацыянальнасці.
Беларусы ў Грузіі, а гэта зараз каля 10 тысяч чалавек, могуць спадзявацца толькі на сябе, альбо на тое, як ім дапамогуць у амбасадах еўрапейскіх краін атрымаць візу.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






