BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі адказаў Папу рымскаму на словы пра “белы сцяг”

Фота: Ukraine Presidency/Ukraine Presi/Planet Pix via ZUMA Press Wire

Прэзідэнт Украіны ў традыцыйным відэазвароце адрэагаваў на рэзанансныя словы Папы Францішка пра тое, што “Украіна павінна мець мужнасць падняць белы сцяг і дамовіцца з Расеяй пра спыненне вайны”.

“Расейскія забойцы і каты не ідуць далей па Еўропе толькі таму, што іх стрымліваюць украінцы і ўкраінкі са зброяй у руках і пад сіне-жоўтым сцягам. Ва Украіне калісьці было шмат белых сцен дамоў і цэркваў, якія цяпер спаленыя і разбітыя расейскімі снарадамі. І гэта вельмі красамоўна гаворыць пра тое, хто менавіта павінен спыніцца, каб спыніць вайну. Той, хто абараняе жыццё і людзей, выконвае самую пачэсную місію, якую толькі можна выканаць перад абліччам такога бесчалавечнага ўварвання…”, – гаворыцца ў звароце.

У інтэрв’ю, якое было запісанае ў лютым, але было апублікаванае цяпер, Францішак заявіў, што Украіна павінна мець адвагу падняць белы сцяг і пачаць перамовы з Расеяй. Гэта абурыла ўкраінскі бок і іншых замежных палітыкаў. Ватыкану пазней давялося тлумачыць словы Папы.