
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адмяніў паездкі ў Партугалію і Іспанію, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на мясцовыя СМІ.
Падчас гэтага візіту кіраўнік Украіны планаваў падпісаць пагадненне пра бяспеку. Прычыну адмены ўкраінскі бок не назваў. У СМІ мяркуюць, што на гэтае рашэнне паўплывала складаная сітуацыя на фронце ў Харкаўскай вобласці.
Генштаб УСУ напярэдадні паведаміў, што ўкраінскія войскі пад Ваўчанскам адышлі “на больш выгадныя пазіцыі”.