BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі анансаваў тэрміновую сустрэчу па кантынгенце

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ў Кіеве на гэтым тыдні адбудзецца закрытая сустрэча з удзелам ключавых краін, гатовых размясціць кантынгент ва Украіне. Паводле слоў Зяленскага, удзел у перагаворах пацвердзілі Францыя, Вялікабрытанія і ўласна Украіна.

Фота: president.gov.ua

Таксама Зяленскі заявіў, што Кіеў атрымаў ад ЗША праект новага пагаднення па крытычна важным карысным выкапням, які “цалкам адрозніваецца ад ранейшага рамачнага дакумента”. Па словах Зяленскага, Украіна не будзе ўспрымаць прадстаўленую ваенную дапамогу як крэдыт. Украінскі прэзідэнт таксама праінфармаваў аб тым, што міністр абароны Рустэм Умераў накіруецца да амерыканскіх партнёраў з доказамі таго, што менавіта Расея парушае дамоўленасці аб спыненні агню.

Тым часам ААН адпрэчыла прапанову расейскага кіраўніка аб увядзенні часовай адміністрацыі ва Украіне. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэраш заявіў, што Украіна валодае легітымнай уладай, якую неабходна паважаць.