BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі чарговы раз згадаў Беларусь і беларусаў

Сёння ўкраінскі лідар знаходзіцца ў Бруселі на саміце Еўразвяз – Украіна, дзе было падпісанае пагадненне пра гарантыі бяспекі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Ukraine Presidency/Ukraine Presi/Planet Pix via ZUMA Press Wire

У сваім выступе Уладзімір Зяленскі гаварыў не толькі пра Украіну, але і пра іншыя народы, якія змагаюцца за свабоду. Паводле яго слоў, “кожная еўрапейская нацыя, якая падзяляе агульныя еўрапейскія каштоўнасці, павінна быць часткай еўрапейскай сям’і”.

“Я ўпэўнены, што момант Грузіі наступіць, і я ўпэўнены, што будуць прынятыя рашэнні адносна Беларусі, таму што гэта таксама еўрапейская нацыя, якая ў будучыні павінна быць у аб’яднанай Еўропе”, — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Раней Зяленскі неаднаразова выказваўся пра будучыню Беларусі. Так, у траўні ён сказаў, што Беларусь павінна стаць часткай Еўразвязу.