BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі і Пуцін могуць стэлефанавацца

1405-ы дзень вайны. Перамовы прэзідэнтаў ЗША і Украіны Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага могуць прывесці да першай за больш чым пяць гадоў тэлефоннай размовы ўкраінскага лідара з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведаміла Fox News са спасылкай на інфармаваную крыніцу. 

Паводле яе слоў, арганізацыя прамых тэлефонных перамоваў паміж кіраўнікамі дзвюх ваюючых краін стане для амерыканскага прэзідэнта «дыпламатычнай перамогай». Украінскі і расейскі прэзідэнты не размаўлялі з ліпеня 2020 года, калі Кіеў правёў аперацыю супраць наймітаў ПВК «Вагнер», заманіўшы іх у Беларусь. Пры гэтым Зяленскі неаднаразова спрабаваў дамовіцца пра тэлефонную размову з Пуціным, аднак апошні адмаўляўся.

Беларускае Радыё Рацыя