Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўдзельнічае ў пасяджэнні Рады Еўразвязу. Напярэдадні, 16 кастрычніка, ён прадставіў дэпутатам Вярхоўнай Рады свой план перамогі ў вайне з Расеяй. У Брусэлі ён сказаў, што будзе дабівацца падтрымкі сваёй ініцыятывы з боку лідараў краін Еўразвязу.

У плане перамогі, прадстаўленым лідэрам ЕЗ, Украіна прапанавала разгарнуць на сваёй тэрыторыі комплекс няядзернага стратэгічнага стрымлівання, якога будзе дастаткова, каб абараніць Украіну ад любой ваеннай пагрозы Расеі, і які звузіць дыяпазон варыянтаў яе дзеянняў і прымусіць або пачаць мірныя перамовы, або страціць фактычную магчымасць працягваць вайну ўжо ў 2025 годзе ў выніку выкарыстаньня пакету стрымлівання.
У плане адзначаецца, што рэалізацыя гэтага пункту магчымая ў межах пакета падтрымкі Украіны, ужо зацверджанага Кангрэсам ЗША.






