Сусветныя СМІ шырока асвятляюць нядаўнюю сустрэчу ў Белым доме, якая перарасла ў спрэчку паміж прэзідэнтамі ЗША і Украіны. Французскае выданне “Le Monde” адзначае, што гэта падрывае здольнасць Дональда Трампа выступаць у ролі пасярэдніка ў канфлікце.

Італьянская “La Repubblica” сцвярджае, што Трамп прынізіў Уладзіміра Зяленскага, а іспанская “El Pais” называе інцыдэнт “ганебным відовішчам”. Нямецкі “Bild” лічыць, што гэты дзень стаў найлепшым для Пуціна за доўгі час. У сваю чаргу, сам Зяленскі прызнаў, што сустрэча скончылася дрэнна для абодвух бакоў, але выказаў надзею на аднаўленне адносін.
Тым часам самалёт з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім вылецеў з ЗША і накіроўваецца ў Лондан, дзе яго чакаюць на саміце Еўразвязу. Паводле дадзеных FlightAware, прызямленне запланаванае ў аэрапорце Станстэд праз некалькі гадзін.
Рашэнне Зяленскага пакінуць Вашынгтон звязана з канфліктам у Белым доме. Напярэдадні сустрэча з Дональдам Трампам перарасла ў рэзкую спрэчку, у якой таксама ўдзельнічаў віцэ-прэзідэнт ЗША Дзі Джэй Вэнс. Падчас размовы Трамп заявіў, што кіраўнік Украіны пераацэньвае свае магчымасці, а дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа прапанаваў Зяленскаму выбачыцца. Той адмовіўся, падкрэсліўшы, што не бачыць для гэтага падстаў.
У Лондане прэзідэнт Украіны плануе ўдзельнічаць у экстранным саміце ЕЗ, скліканым брытанскім прэм’ерам Кірам Стармерам.
Беларускае Радыё Рацыя






