Уладзімір Зяленскі папрасіў прабачэння ў Дональда Трампа за інцыдэнт у Авальным кабінеце Белага дома, накіраваўшы прэзідэнту ЗША адмысловы ліст, заявіў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф у эфіры тэлеканала Fox News.

«Я думаю, гэта быў важны крок», — заявіў Уіткаф. Акрамя таго, спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША заявіў, што амерыканца не спынялі перадачу выведвальных звестак, «неабходных украінцам у якіх-небудзь абарончых мэтах». Уіткаф уваходзіць у склад дэлегацыі ЗША, якая заўтра павінна сустрэцца з украінскімі перамоўшчыкамі ў Джыдзе ў Саудаўскай Аравіі.
«Было шмат абмеркаванняў паміж нашымі камандамі і ўкраінцамі, а таксама еўрапейцамі. Я б назваў гэта прагрэсам». Па словах Уікафа, ён таксама спадзяецца, што важнае пагадненне па рэдказямельных металах будзе падпісана падчас сустрэч на гэтым тыдні.






