Уладзімір Зяленскі распавёў пра ваенную аперацыю ў Курскай вобласці.

– Куршчына ўваходзіць у наш план перамогі Украіны… Адзін з напрамкаў, частка якога ўжо зроблена — гэта Куршчына. Другі напрамак — стратэгічнае месца Украіны ў інфраструктуры бяспекі свету. Трэці напрамак — пакет прымусу, магутны пакет прымусу Расеі да заканчэння вайны па дыпламатычным шляху, — заявіў Зяленскі. Ён адзначыў, што сярод мэтаў аперацыі ў Курскай вобласці, якія ён можа назваць, — спыненне акупацыі Харкаўскай вобласці, прадухіленне захопу Сумскай і Чарнігаўскай абласцей, знішчэнне расейскіх войскаў і адцягванне сілаў Расеі. Таксама Зяленскі зазначыў, што Украіна не «акупуе» Курскую вобласць Расеі, а стварае там буферную зону.
На прэс-канфэрэнцыі ўкраінскі лідар, сярод іншага, заявіў і пра выпрабаванне новай украінскай балістычнай ракеты.
Беларускае Радыё Рацыя