Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў «чырвоныя лініі» для Украіны ў мірных перамовах перад сустрэчай прэзідэнтаў у ЗША.

Гэта тэрытарыяльныя пытанні, ЗАЭС і гарантыі бяспекі. Зяленскі адзначыў, што ідзе праца над тым, каб была мінімальная колькасць няўзгодненых пытанняў. Як вядома, украінскі бок прадставіў абноўлены варыянт мірнага плану, які складаецца з 20 пунктаў. Дакумент базуецца на больш ранняй прапанове з 28 пунктаў, якую рыхтавала каманда прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Сярод ключавых элементаў плана — ідэя стварэння дэмілітарызаванай «свабоднай эканамічнай зоны».
Рэакцыя Расеі пакуль застаецца стрыманай. У той жа час галоўным патрабаваннем Масквы, згодна з інфармацыяй, з’яўляецца адмова Украіны ад часткі Данецкай вобласці.






