Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб звальненні ў запас тэрміновай службы, у якіх завяршыўся тэрмін ваеннай службы. На сайце Рады Украіны пазначана, што адпаведны законапраект “вернуты з подпісам ад прэзідэнта Украіны”.
Фота: dpsu.gov.ua
Дакумент прадугледжвае звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, устаноўлены тэрмін службы якіх завершыўся ў час ваеннага становішча. На працягу 12 месяцаў пасля дэмабілізацыі вайскоцы не могуць быць зноў прызваны на службу.