Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў 2 красавіка закон, які зніжае прызыўны ўзрост з 27 да 25 гадоў.
Гэта пазначана на сайце Вярхоўнай Рады, якая прыняла закон яшчэ год таму. Доўгі час кіраўнік дзяржавы не падпісваў дакумент.
Раней ва Украіне падчас ваеннага становішча нельга было прызываць мужчын, якія не служылі ў войску ва ўзросце 18–27 гадоў.
Ва Украіне з 24 лютага 2022 году – дня поўнамаштабнага ўварваныя Расеі – урад увёў ваеннае становішча. Тады ж абвясцілі ўсеагульную мабілізацыю. З гэтага моманту Вярхоўная Рада рэгулярна падаўжае тэрміны дзеяння ваеннага становішча і мабілізацыі.
Беларускае Радыё Рацыя