BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі паразмаўляў з Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем

Пра размову Уладзіміра Зяленскага з вызваленай палітзняволенай Марыяй Калеснікавай паведаміў журналістам памочнік украінскага прэзідэнта Дзмітрый Літвін, піша “Наша Ніва”.

Таксама Літвін расказаў журналістам, што кіраўнік вайсковай разведкі Украіны Кірыла Буданаў прысутнічаў пры прыёме зняволеных, вызваленых Беларуссю.

Беларускіх палітвязняў, вывезеных ва Украіну, часова накіруюць у санаторый, расказала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай ва Украіне Святлана Шаціліна.