BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі патрапіў пад абстрэл на фронце

Вайна ва Украіне. Расейцы абстрэльвалі Рабоціна падчас візіту там прэзідэнта Украіны. Уладзімір Зяленскі прыехаў на фронт у Запарожскую вобласць. Ён быў у Рабоціна, у гэты момант расейцы  пачалі абстрэльваць населены пункт. Пра гэта распавёў прэс-сакратар прэзідэнта Сяргей Нікіфораў, паведамляе «РБК-Украіна». 

«Прылёты» былі дастаткова блізкія да таго месца, дзе знаходзіўся Зяленскі. «Гэта Рабоціна, там вядуцца актыўныя баявыя дзеянні. Таму былі адносна блізкія разрывы. Але я б не драматызаваў сітуацыю», – сказаў Нікіфораў.

У інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Rai1 Уладзімір Зяленсмк завіў, што вайна Украіны супраць Расейскай Федэрацыі сёння зайшла ў «тупік».

«Таму што «былі затрымкі тэхнікі, а затрымкі — гэта памылкі», — сказаў Зяленскі. У той жа час, паводле яго слоў, ваенна-марская аперацыя прынесла станоўчыя вынікі, паколькі Расея страціла шмат караблёў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: SIPA / SCANPIX