Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную раду законапраекты наконт падаўжэння ваеннага стану і мабілізацыі з 12 жніўня да сярэдзіны лістапада. Пра гэта сведчыць інфармацыя на сайце ўкраінскага Парламенту.
Ваенны стан і ўсеагульная мабілізацыя ва Украіне былі ўведзеныя 24 лютага 2022 года і з таго часу неаднаразова падаўжаліся. Тэрмін раней падоўжанага ваеннага стану заканчваецца 11 жніўня.