Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў нядаўнім інтэрв’ю амерыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману распавёў, што ў першыя дні вайны Аляксандр Лукашэнка тэлефанаваў яму і прасіў прабачэння за тое, што з тэрыторыі Беларусі запускаліся ракеты па Украіне, сцвярджаючы, што гэта было зроблена па загадзе Пуціна.
Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:
– Такі экспромт. Мне падаецца, што ён не збіраўся размаўляць на беларускую тэму. Лукашэнка адкрытымі абразамі, напэўна, у Зяленскага дасягнуў такога пэўнага ўзроўню, калі цярпець ужо немагчыма. Лукашэнка там паказаны менавіта такім, якім ён ні ў якім разе выглядаць не жадае, – слабым, нічога не рашаючым, ні на што не ўплывовы, такой расейскай марыянеткай. З ім паразмаўлялі так, як ён прызвычаіўся разважаць са сваімі рознымі падначаленымі. Хто б не прыйшоў пасля Лукашэнкі, іх чакаюць яшчэ адказы на досыць непрыемныя пытанні з украінскага боку ў кантэксце падзеяў 2022 года.
РР: Ці можам мы сказаў, што гэты зварот быў крыху і да Пуціна, што, маўляў, Лукашэнка ніяк не можа выступаць у якасці мажлівага перамоўшчыка, як сама Беларусь – месцам, дзе могуць быць перамовы ў будучым?
Аляксандр Фрыдман: Думаю, што не. Лукашэнку там увогуле Зяленскі ўсур’ёз не разглядае. Кім там прадстаўлены Лукашэнка? Слабым чалавекам, які нічога не вырашае, які там нейкія мямліў выбачэнні, які моцна сам напужаны, што можа быць, па НПЗ могуць ударыць. Абсалютна нічога не кантралюе і ні на што не ўплывае.
Я не думаю, што там была нейкая такая ідэя, каб выключыць Беларусь у якасці магчымай перамоўнай пляцоўкі. Бо калі ўсё ж такі параўнаць тое, што было сказана наконт Лукашэнкі і наконт Пуціна, там абвінавачванні і абразы зусім іншага ўзроўню. Усё ж такі “мамантам з голым задам” Лкашэнку Заленскі не называў.
У адказ на выказванні Зяленаскага, прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што той не прасіў прабачэння перад Зяленскім напачатку вайны. Паводле яе слоў, размова адбылася дзякуючы сыну Лукашэнкі, які меў кантакт Зяленскага. Падчас размовы Лукашэнка заклікаў Зяленскага да перамоваў з Расеяй і ўсклаў адказнасць за канфлікт на ўкраінскі бок.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Поўная версія гутаркі Уладзіміра Зяленскага з Лексам Фрыдманам: