BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі пракаментаваў перамовы Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе

Украіну не запрасілі ўдзельнічаць у запланаваных на 18 лютага ў сталіцы Саудаўскай Аравіі Эр-Рыядзе перамовах паміж ЗША і Расеяй аб спыненні расейска-ўкраінскай вайны. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў журналістам 17 лютага падчас візыту ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ). 

Фота: ТАСС

«Украіна не будзе ўдзельнічаць. Украіна пра гэта нічога не ведала. Украіна расцэньвае любыя перамовы аб Украіне без Украіны як беспаспяховыя, і мы ня можам прызнаць ніякіх дамоўленасьцяў пра нас бяз нас», — заявіў Зяленскі.

Візіт Зяленскага ў Эміраты  праходзіць на фоне пачатку кансультацыяў у Саудаўскай Аравіі паміж прадстаўнікамі ЗША і Расеі ў пытанні мірнага ўрэгулявання расейска-ўкраінскай вайны. Але як адзначыў Зяленскі, – ягоны візіт «не мае ніякай сувязі з тым, што адбываецца ў Саудаўскай Аравіі на роўні прадстаўнікоў ЗША і Расеі».