BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі пракаментаваў сустрэчу са спецпасланнікам Трампа па Украіне

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 лютага правёў у Кіеве сустрэчу са спецпасланнікам ЗША па Украіне і Расеі Кітам Келагам.

Зяленскі пазней пракаментаваў гэтую сустрэчу ў сацыяльнай сетцы Х, назваўшы яе «прадуктыўнай». «Добрая размова, шмат важных дэталяў. Я ўдзячны Злучаным Штатам за ўсю дапамогу і двухпартыйную падтрымку Украіны і ўкраінскага народа. Для нас — і для ўсяго вольнага свету — важна, каб адчувалася амерыканская сіла. У нас была падрабязная размова пра сітуацыю на полі бою, пра тое, як вярнуць нашых ваеннапалонных, і пра эфектыўныя гарантыі бяспекі», — напісаў прэзідэнт Украіны.

У паведамленні Зяленскі падкрэсліў, што Украіна «з першай жа секунды гэтай вайны хоча міру» і адзначыў: «мы можам і павінны зрабіць мір надзейным і працяглым, каб Расея больш ніколі не змагла вярнуцца з вайной».