BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі правёў «выдатную» тэлефонную размову з Трампам

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў тэлефонную размову з Дональдам Трампам. Як паведамілі ў прэс-службе Зяленскага, ён асабіста павіншаваў Трампа з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

«Правеў выдатную тэлефонную размову з прэзідэнтам Трампам і павіншаваў яго з гістарычнай і пераканаўчай перамогай – гэты вынік стаў магчымы, дзякуючы яго ўражлівай выбарчай кампаніі. Падзякаваў яго сям’і і камандзе за іх выдатную працу. Дамовіліся падтрымліваць цесны дыялог і развіваць нашае супрацоўніцтва. Моцнае і непахіснае лідэрства ЗША з’яўляецца жыццёва важным для планеты і для справядлівага свету», — напісаў Зяленскі ў сацыяльных сетках пасля размовы.

Падчас перадвыбарнай кампаніі Трамп абяцаў устанавіць мір ва Украіне літаральна на працягу сутак. Пры гэтым ніякай канкрэтыкі аб сваіх планах ён не паведамляў. Каментатары разышліся ў здагадках аб тым, як ён можа гэта зрабіць. Апаненты Трампа акцэнтавалі ўвагу на асцярогах спынення ім падтрымкі Кіева, што вымусіць Зяленскага пайсці на перамовы з Пуціным.

Беларускае Радыё Рацыя