BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі прыбыў у Італію і сустрэўся з Папам Рымскім

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Італію. Ён ужо сустрэўся з прэзідэнтам краіны Сярджыа Матарэлай. Пра гэта паведамляе Sky TG24.

Фота: https://t.me/V_Zelenskiy_official

Акрамя таго, журналісты паведамляюць, што 10 ліпеня ў Рыме пачнецца міжнародная Канферэнцыя па аднаўленні Украіны. Сёлета ў ёй возьмуць удзел 3500 удзельнікаў, больш за 100 афіцыйных дэлегацый, 40 міжнародных арганізацый і 2000 кампаній (сярод якіх каля 500 італьянскіх).

Падчас канферэнцыі будуць працягвацца абмеркаванні па пасляваенным аднаўленні Украіны. У мерапрыемстве прымуць удзел Уладзімір Зяленскі, прэм’ер-міністр Італіі Джорджа Мелоні, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен, а таксама кіраўнік урада Польшчы Дональд Туск.

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла, што Уладзімір Зяленскі сустрэўся з Папам Рымскім.

У той жа час Reuters паведамляе, што Зяленскі таксама мае сустрэцца ў Рыме са спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кітам Келагам.

“Абодва яны прыбылі ў Італію перад канферэнцыяй 10–11 ліпеня, прысвечанай аднаўленню Украіны і яе доўгатэрміновай рэканструкцыі пасля ўварвання Расеі”, — гаворыцца ў матэрыяле.