Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Літву. Ён прыме ўдзел у саміце Трохмор’я.

«Запланаваны важныя сустрэчы і падпісанне новага двухбаковага пагаднення па бяспецы. Галоўнае цяпер – зрабіць усё для ўмацавання СПА, забеспячэння надзённых патрэбаў Сіл абароны Украіны, а таксама кансалідацыі міжнароднай падтрымкі, каб мы маглі пераадолець расейскі тэрор. Расейскае зло – гэта пагроза не толькі для Украіны, але і для кожнага народа, які мяжуе з Расеяй, і ўсіх, хто шануе міжнароднае права», – заявіў Зяленскі ў сваім акаўнце ў сацсетцы X.
Ініцыятыва Трохмор’я аб’ядноўвае 13 еўрапейскіх дзяржаў, размешчаных паміж Балтыйскім, Чорным і Адрыятычным морамі. Украіна атрымала статус асацыяванай дзяржавы-ўдзельніцы ініцыятывы ў 2023 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: ELTA / JOSVYDAS ELINSKAS