BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі прыбыў з неанансаваным візітам у Літву

10-га студзеня ў Вільню прыляцеў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Яго візіт раней не анансаваўся.

ФОТА: ELTA / JOSVYDAS ELINSKAS

Зяленскі заявіў, што хоча абмеркаваць з кіраўніцтвам Літвы сітуацыю з бяспекай, інтэграцыю ў Еўразвяз і NATO, а таксама далейшую еўрапейскую падтрымку Украіны. Ён плануе наведаць таксама Латвію і Эстонію.

“Эстонія, Латвія і Літва — нашы надзейныя сябры і прынцыповыя партнёры. Сёння я прыбыў у Вільню, а пазней адпраўлюся ў Талін і Рыгу”, — перадае DELFI словы ўкраінскага прэзідэнта. Зяленскі заявіў, што перш за ўсё хоча выказаць падзяку “за бескампрамісную падтрымку Украіны з 2014 года, а асабліва цяпер, падчас поўнамаштабнай расейскай агрэсіі”.