BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі прыехаў у памежны з Беларуссю ўкраінскі рэгіён

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведаў з інспекцыяй у рэгіён, які мяжуе з Беларуссю, каб праверыць якасць умацаванняў на ўкраінскай мяжы.

«Валынь. Будаўніцтва фартыфікацый і нарада па бяспецы нашых паўночных рэгіёнаў. Асноўная ўвага – абароне нашай дзяржаўнай мяжы ў абласцях, якія мяжуюць з Расеяй і Беларуссю. Працягваем узмацняць украінскую мяжу», – паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

У той жа час улады Ровенскай вобласці адзначылі, што мяжа з Беларуссю «працягвае заставацца небяспечнай, таму працягваюцца ўмацаванні». Агульная працягласць мяжы з Беларуссю ў Ровенскай вобласці складае 229 кіламетраў, 90 з іх – непраходныя балоты.