Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбудзе ў Вашынгтон для падпісання пагаднення аб распрацоўцы карысных выкапняў ва Украіне. Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».

Візіт запланаваны на пятніцу 28 лютага, сказаў Трамп напачатку пасяджэння міністраў адміністрацыі ЗША. А 27 лютага прадстаўнікі ЗША і Расеі правядуць перамовы ў Стамбуле.
Украіна і ЗША дамовіліся пра пагадненне, якое дазволіць Злучаным Штатам атрымаць доступ да ўкраінскіх прыродных рэсурсаў, на фоне дыпламатычных намаганняў спыніць трохгадовую поўнамаштабную вайну Расеі супраць Кіева. У пагадненні не ўдакладняецца, ці будуць ЗША працягваць пастаўкі вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў ва Украіну. Але там гаворыцца, што ЗША «падтрымліваюць намаганні Украіны атрымаць гарантыі бяспекі».






