BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі прыляцеў у ЗША

ЗША
Здымак ілюстрацыйны

Прэзідэнт Украіны Уладзімер Зяленскі прыляцеў у ЗША. Яго самалёт прызямліўся на базе «Эндрус». Сустрэча Зяленскага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам адбудзецца праз некалькі гадзінаў. Напярэдадні ў Вашынгтоне прайшлі перамовы лідараў ЗША і Вялікабрытаніі. Па іх сканчэнні брытанскі прэм’ер-міністр Кіар Стармэр паўтарыў, што Вялікабрытанія гатовая актывізавацца і ўнесці свой уклад у міратворчыя сілы ва Украіне, калі будзе дасягнута дамоўленасць, але перасцярог, каб не спяшаліся скончыць вайну любой цаной. Цытата: «Мы павінны зрабіць гэта правільна. Мы павінны заваяваць мір. Не можа быць міру, які ўзнагароджвае агрэсара. Гісторыя павінна быць на баку міратворца, а не захопніка». Стармэр сказаў, што яны з Трампам абмяркоўвалі мірны плян, які «Украіна дапаможа сфармаваць» і які будзе «падмацаваны сілай, каб перашкодзіць Пуціну вяртацца па новай».

Беларускае Радыё Рацыя