Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі збіраецца паляцець у Саудаўскую Аравію ў аўторак увечары, калі будуць праходзіць перамовы ЗША і Расеі па завяршэнні вайны. Зрэшты, украінскі лідар не плануе сустракацца з расейскімі чыноўнікамі, піша Sky News.

Фота president.gov.ua
Па звестках выдання, Зяленскі можа прыбыць у Саудаўскую Аравію ўвечар 18 лютага. Гэта адбываецца ў той момант, калі дыпламаты ЗША і Расеі рыхтуюцца правесці перамовы па Украіне ў Эр-Рыядзе. Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа будуць узначальваць дэлегацыі.
“Лічыцца, што паездка Зяленскага была запланаваная яшчэ да анонсу амерыкана-расейскіх перамоваў”, – адзначае выданне.
Незразумела, ці сустрэнецца Зяленскі з кімсьці з дэлегацыі ЗША.






