Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прызначыў новага камандуючага Аб’яднанымі сіламі ВСУ. Ім стаў Андрэй Гнатаў.

«Я прыняў рашэнне замяніць камандуючага Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны генерал-лейтэнанта Юрыя Содаля брыгадным генералам Андрэем Гнатавым», – паведаміў Зяленскі.
Аб прычынах свайго рашэння Уладзімір Зяленскі не сказаў.
Інфармацыю пра новае прызначэнне ўкраінскі прэзідэнт агучыў на сустрэчы з начальнікам генштаба і міністрам абароны.
Паводле дадзеных з адкрытых крыніц, Андрэй Гнатаў у 2001 годзе скончыў Харкаўскі інстытут танкавых войскаў. Ён – былы начальнік штаба і намеснік камандуючага войскамі аператыўнага камандавання “Поўдзень”.
У 2016-2018 гадах Гнатаў займаў пасаду начальніка штаба 36-й асобнай брыгады марской пяхоты, сфарміраванай з падраздзяленняў-выхадцаў з Крыма, пішуць у СМІ. Акрамя таго, Гнатаў служыў на паўвостраве да таго, як яго акупавала Расея.
Са стварэннем камандавання Марской пяхоты Украіны Гнатаў быў прызначаны камандзірам 36-й асобнай брыгады марской пяхоты. Яе ён узначальваў да 2021 года.
Акрамя таго, у 2023 годзе ён быў кіраўніком абароны Бахмута.






