Расея рыхтуе дадатковую мабілізацыю 300 тысяч чалавек. Яна можа пачацца 1 чэрвеня. Пра гэта ў сераду заявіў украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, паведамляе hromadske.ua.
Пра тое, што ў Расеі рыхтуецца мабілізацыя на вайну ва Украіне яшчэ 300 тысяч чалавек, паведамляюць розныя крыніцы. Мяркуецца, што яе адкладвалі, чакаючы заканчэння прэзідэнцкіх выбараў.
У сакавіку міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу анансаваў стварэнне да канца года дадатковай агульнавайсковай арміі. Мабілізаваныя павінны будуць яшчэ прайсці падрыхтоўку. Чакаецца і мабілізацыя ва ўкраінскае войска, якое таксама патрабуе новых байцоў. Раней заяўлялася пра 400-500 тысяч чалавек, якіх могуць мабілізаваць.
Беларускае Радыё Рацыя