Расейскія войскі за мінулы тыдзень запусцілі па Украіне больш за 2000 беспілотнікаў, 116 ракет і 1200 карэктуемых авіябомбаў, заявіў у нядзелю прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, паведамляе bbc.com.

Галоўная мэта ўдараў – энергетычная інфраструктура, дадаў Зяленскі і заклікаў партнёраў не спыняць аказваць дапамогу Украіне.
«Амаль штодня яны б’юць па энергетыцы, лагістычнай інфраструктуры, жылых дамах. І гэта адбываецца нават тады, калі працягваецца дыпламатычная праца дзеля міру. На расейскія атакі нельга заплюшчваць вочы. Калі няма адказу свету, удараў становіцца больш. І кожны раз яны больш жорсткія. Спыніць гэта можна рэальнай падтрымкай Украіны, нашай абароны. Патрэбныя ракеты для сістэм СПА, зброя для нашых воінаў, якія штодня стрымліваюць гэтую агрэсію», – заявіў Зяленскі.






