Расея ў ноч на раніцу здзейсніла масіраваную камбінаваную атаку на Украіну, запусціўшы амаль 500 дронаў, у тым ліку «Шахеды», і каля 40 ракет, сярод якіх былі «Кінжалы». Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Асноўнай мішэнню стаў Кіеў: пашкоджаны жылыя дамы, энергетычная і грамадзянская інфраструктура, ёсць адключэнні святла і ацяплення. Ратавальнікі працягваюць ліквідацыю наступстваў удараў.
Зяленскі заявіў, што так Расея «адказвае» на прапановы завяршыць вайну, і заклікаў Захад узмацніць ціск на Маскву і паскорыць пастаўкі сістэм ППА.






