BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі распавёў, як Захад можа спыніць Пуціна

Захад можа спыніць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і для гэтага, у прыватнасці, ён павінен не здымаць санкцыі з Расеі, а наадварот максімальна іх узмацніць, паведамляе unian.net.

Аб гэтым прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у час размовы з украінскай і брытанскай прэсай па выніках саміту ў Лондане.

“Яго (Пуціна – УНІАН) эканоміка ў вельмі складанай сітуацыі і яна будзе пагаршацца. Знізіць цану на нафту і энерганосьбіты – гэта адна гісторыя. Ценявы флот, банкаўская сістэма – гэта таксама не ўсё. Абрэзаць усе адносіны, дзе ён абыходзіць санкцыі. Узяць на борт тыя краіны, якія дапамагаюць у абходзе санкцый. Не таму, што яны сябры з расейцамі. А таму, што яны зарабляюць на гэтым гроша. Прапанаваць гэтым краінам альтэрнатыву – яны ёсць. Расейцы даюць танны газ? Дайце такі ж. Абрэжце ўсё, дайце татальныя санкцыі”, – сказаў ён.

Зяленскі дадаў, што гэта прывядзе да паскарэння дэградацыі расейскай эканомікі.

“І скажыце, вось наш план. Вось гэтыя санкцыі цяпер працуюць. А вось ліст санкцый, якія мы ўвядзем заўтра, калі ты не спыніш вайну. Акрамя гэтых санкцый, вось пакет зброі, які мы перададзім Украіне. Ты ж бачыш, што іх армія здольная цябе спыніць. А вось мы дадзім зброю, якой яна знішчыць усю тваю энергетыку, усе твае ваенныя заводы. І ў цябе акрамя эканомікі будзе падаць здольнасць вырабляць зброю, ракеты і гэтак далей”, – адзначыў прэзідэнт.

Акрамя таго, ён заявіў, што Захад павінен надаць больш увагі да кампаніяў і краінаў, якія перадаюць Маскве сучасныя тэхналогіі.