BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі расказаў пра вынікі сустрэчы “Рамштайн”

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў па выніках сустрэчы “Рамштайн”, што пакуль не змог дамагчыся дазволу на прымяненне дальнабойнага ўзбраення па тэрыторыі Расеі.

«У пытанні «дальнабойнай справядлівасці» для Украіны пакуль яшчэ няма кансэнсусу. Аднак у такіх рашэннях скажу вам… я памятаю, як працаваў па выкарыстанні такой зброі па тэрыторыі часова акупаванага Крыма. Тады таксама не было кансэнсусу», – заявіў Зяленскі ў інтэрв’ю УНІАН. Ён падкрэсліў, што ў такой сітуацыі “важна знайсці ключ хаця б да адной краіны, тады іншыя могуць падцягнуцца”.

Як паведамлялася раней, Уладзімір Зяленскі асабіста прыехаў у Германію для ўдзелу ў працы «Рамштайн» і для сустрэчы з міністрамі абароны ЗША і Германіі Лойдам Осцінам і Барысам Пісторысам, а таксама перамоваў з канцлерам Олафам Шольцам.