BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Зяленскі сустрэнецца з Трампам у Парыжы

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў у Парыж. Сёння ў яго запланаваны шэраг сустрэч з некалькімі кіраўнікамі дзяржаў, у тым ліку з абраным прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у Елісейскім палацы і французскім лідарам Эмануэлем Макронам.

Фота: president.gov.ua

Увечары кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў каля 40 краін свету прымуць удзел у цырымоніі адкрыцця сабора Парыжскай Божай Маці, рэстаўраванага пасля пажару, які адбыўся 5 гадоў таму.

Spiegel піша, што канцлер Нямеччына Олаф Шольц пасля размовы з Трампам заявіў, што з будучым прэзідэнтам ЗША можна будзе ўзгадніць агульную стратэгію па Украіне. Канцлер адзначыў, што правёў змястоўную размову з Трампам і падтрымлівае прамы кантакт з яго камандай, якая будзе адказваць за палітыку бяспекі. На пытанне аб тым, ці давядзецца Украіне згаджацца на тэрытарыяльныя саступкі, Шольц падкрэсліў, што нічога нельга вырашаць “праз галаву” украінцаў.