Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна працуе над арганізацыяй сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і ЗША, але пакуль не вызначылася з датай, паведамляе bbc.com.

“Каманды працуюць над сустрэчай, яны цяпер у працэсе”, – сказаў ён у ходзе інтэрв’ю на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.
Раней сёння лідар фракцыі “Слуга народа” ў Радзе Давід Арахамія заявіў, што каманда прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа сустрэцца для перамоваў з украінскай дэлегацыяй у пачатку лютага, калі ў Вашынгтоне пачнецца “Украінскі тыдзень”.