За 2 гады вайны загінула 31 000 украінскіх салдат, – заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі падчас форуму «Украіна. Год 2024», перадае «РБК-Украіна».
Па словах Зяленскага, кожная страта ўкраінца ў вайне супраць Расеі – вялікая трагедыя для Украіны.
«Кожны чалавек – гэта вялікія страты для нас. 31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі ў гэтай вайне. Ня 300 тысяч, ці 150 тысяч, як ілжэ Пуцін. Але кожная страта – гэта вялікая страта для нас. Расейцы – загінула 180 тысяч. Усяго страт загінулых і параненых у Расеі – да 500 тысяч у суме з параненымі», – сказаў Зяленскі.
Ён таксама адзначыў, што ва Украіне ёсць зніклыя, аднак гэтая колькасць не будзе агучана.
«Мінулыя абмены паказалі, што вярнуліся жывымі некалькі зніклых хлопцаў. Не ведаем, колькі яны забілі цывільных. Мы даведаемся пра гэта, калі скончым з Расеяй», – сказаў Зяленскі. Адзначым, што праверыць заявы ваюючых бакоў аб стратах суперніка не ўяўляецца магчымым.